Навіны

Мікалая Саляніка асудзілі на 25 базавых

Грамадска-палітычныя актывісты ў знак пратэсту супраць такога вядзення суда, які быў над Мікалаем Салянікам, выйшлі з залі.
Суддзя Кастрычніцкага суда Гародні Гергель Таццяна Уладзіміраўна не стала разглядаць фота і фідэаматэрыялы затрымання Мікалая Саляніка невядомымі людзьмі ў цывільным. Гэтыя фота і відэаматэрыялы хацелі прадставіць суду журналісты і сведкі таго інцыдэнта для ўстанаўлення ісціны. Але яны так і не былі разгледжаныя судом. Відэаматэрыялы ж міліцыі некуды прапалі. Не захаваліся да суда.
Суд у сваім рашэнні кіраваўся сведчаннямі міліцыянтаў. Сведкі з боку абвінавачваемага расказвалі зусім іншую гісторыю затрымання, чым міліцыянты. Аднак іх сведчанні, якія яны хацелі падмацаваць фота і відэаматэрыялямі, не аказалі ўплыву на судовае рашэнне.
Мікалая Саляніка, кіраўніка Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП прызналі вінаватым у тым, што ён арганізаваў пікет у інтэрнеце і аказваў міліцыі непадпарадкаванне пры затрыманні ажно ў двух месцах гораду. У выніку яго аштрафавалі на 25 базавых велічынь.
Нагадаем, што Мікалая Саляніка разам з іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэнцьевым 3 ліпеня бягучага году гвалтоўна і брутальна затрымалі людзі ў цывільным каля дома, дзе жыве Лаўрэнцьеў. Актывісты хацелі ў паласатых турэмных робах зладзіць флэш-моб і паказаць як парушаюцца грамадзянскія канстытуцыйныя правы ў Беларусі.
Мікалай Салянік мае інваліднасць другой групы, у яго хворае сэрца. Неўзабаве пасля гвалтоўнага затрымання ён быў дастаўлены ў шпіталь. Праз дзень актывіст дакументальна зафіксаваў збіццё супрацоўнікамі сілавых структур. Пасля гэтага разгляд адміністрацыйнай справы быў адкладзены.

17.08.2018

Відэа

праваабарончыя сайты