Навіны

Дзейнасць журналістаў-фрылансераў абмяжуюць?

У беларускае заканадаўства могуць унесці змяненні адносна дзейнасці журналістаў-фрылансераў. Пра гэта паведаміў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ. Самі журналісты-фрылансеры да такой увагі дзяржавы ставяцца скептычна.

Гомельскі відэа-аператар Кастусь Жукоўскі лічыць, што ніякага прававога рэгулявання працы фрылансераў не павінна быць у прынцыпе:

– Галоўнае на парушаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Заключаю дамову з тымі агенцтвамі, якія выбіраю я, працаваць вольна, і ўмова галоўная – плаці падатак у Беларусі і ўсё. Якія яшчэ могуць быць размовы пра працу фрылансам? Працуй у межах Канстытуцыі і плаці падатак.

Журналіст Андрэй Толчын лічыць, што ўлады зацікавіліся працай фрылансераў па некалькіх прычынах:

– Зараз у рэжыма наступілі крытычныя дні, бо ўжо грошай няма. Будзе незадавальненне людзей, грамадства, а фрылансер будзе яго выражаць. Яны гэтага баяцца, і па-другое, на маю думку, ёсць тактычная мэта, гэта тое, што будуць праводзіць нейкі рэферэндум. Магчыма ён будзе вельмі небяспечны для беларускай незалежнасці.

Прававы статус  журналістаў-фрылансераў ніяк не адлюстраваны ў беларускім заканадаўстве. Ня гледзячы на гэта, гэтых прадстаўнікоў журналісцкага цэху пераследуюць па адміністрацыйным артыкуле 22.9 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dzejnasts-zhurnalistau-frylanserau-a/

14.08.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты