Навіны

Гарадзенскія журналісты накіравалі зварот ва УУС Ленінскага раёна

Гарадзенскія журналісты накіравалі зварот ва Упраўленне унутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна. 

Раней тры дзясяткі гарадзенскіх журналістаў, сябраў Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, прынялі зварот у абарону сваіх калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, якім пагражае крымінальны пераслед за сюжэт на тэлеканале “Белсат”. 

Напомнім, што 23 ліпеня ў Гародні міліцыя правяла вобшукі ў мясцовых журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” — Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса. Нагодай стаў сюжэт на тэлеканале “Белсат” пра стан аднаго з мясцовых інтэрнатаў. У выніку ў журналістаў забралі камп'ютары, тэлефоны і іншую тэхніку. 

Зараз гарадзенскія журналісты сабралі подпісы і накіроўваюць сілавікам ужо пісьмовы зварот як афіцыйны дакумент. У ім гаворыцца наступнае:

"Мы, гродзенскія журналісты, выказваем рашучы пратэст супраць пераследу нашых калег Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса, заклікаем спыніць ціск на журналістаў-фрылансераў і патрабуем вярнуць усю забраную тэхніку. Мы лічым абуральнымі ператрусы ў бацькоў журналістаў і разглядаем гэта як ціск праз сям'ю.

Ціск на журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу і супярэчыць нормам Канстытуцыі, нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Беларусі ў галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі”.

04.08.2018

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты