Навіны

Два гады таму ў Кіеве забілі Паўла Шарамета

Ва Украіне згадваюць Паўла Шарамета. Нагадаем, што два гады таму беларускі журналіст загінуў ў выніку падрыва джыпа ў цэнтры Кіева. Сёння на месцы гібелі Паўла Шарамета сабраліся яго сябры, знаёмыя і саслужыўцы.

Трагічная загібель Шарамета і пагэтуль выклікае вялікі грамадскі рэзананс. Кіеўскі аналітык Андрэй Гарасім ад самога пачатку быў упэўнены, што гэтае забойства – аперацыя спецслужбаў суседняй дзяржавы.

— Тут відавочна працавалі людзі, звязаныя са спецслужбамі. Гэта была дыстанцыйная выбуховая прылада, закладзеная пад машыну. Зрабіць такое нейкаму шэраговаму вайскоўцу складана. Безумоўна, гэта тэракт, які арганізавалі спецслужбы суседняй краіны.

Украінскія праваахоўнікі назвалі расследванне злачынства “справай гонару”. Але за два гады следства так і не высвятліла імёнаў замоўнікаў і выканаўцаў. Пра магчымыя шляхі расследавання разважае журналіст Алаг Галаваценка:

— Патрэбная воля кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі і непасрэдна кіраўніцтва дзяржавы. Плюс – комплекс захадаў, ад прыцягнення калег-журналістаў да замежных спецыялістаў, якія маглі б дапамагчы.

Апошні раз пра Паўла Шарамета ўкраінскія сілавікі згадвалі 1 чэрвеня. Украінскі Генпракурор Юрый Луцэнка заявіў, што следства ў расследаванні пагэтуль не прасунулася.

Беларускае Радыё Рацыя

На здымку: Кіеў, вуліца Івана Франка, месца забойства Паўла Шарамета

Здымак з рэсурса Цэнзар.нэт

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dva-gady-tamu-u-kieve-zabili-paula-shara/

20.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты