Навіны

Ідзе збор подпісаў за пашырэнне беларускай мовы на дзяржтэлебачанні

«Мы не просім пашырэння беларускай мовы на дзяржаўным тэлебачанні да 100% эфірнага часу, таму што жыхары Беларусі могуць гэтага не зразумець. Мы просім павелічэння вяшчання дзяржаўных тэлеканалаў на беларускай мове да 50%. Спадзяюся, вы нас пачуеце», — звяртаюцца да Міністэрства інфармацыі энтузіясты.

На іх погляд, тэлебачанне — адна з асноўных крыніц папулярызацыі мовы, але відавочна, што ніякай роўнасці дзвюх дзяржаўных моў там сёння няма. Усе навіны і тэлеперадачы ў асноўным, дэманструюцца па-руску, ідзе «дэпапулярызацыя беларускай мовы».

На дадзены момант пад петыцыяй падпісаліся 233 чалавекі, плануюць сабраць яшчэ 167, і праз 25 дзён накіраваць зварот у Міністэрства інфармацыі, піша nn.by.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/idze-zbor-podpisau-za-pashyrenne-belar/

12.07.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты