Навіны

Салянік і Лаўрэнцеў: "Акцыя атрымалася"

У Гародні сваімі ўражаннямі ад праведзенай 3 ліпеня акцыі з журналістамі падзяліліся сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікола Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў. Спроба правядзення перфомансу каштавала ім брутальнага затрымання невядомымі каля дома аднаго з актывістаў.

Жаданне сустрэцца з журналістамі Аляксандр Лаўрэнцьеў патлумачыў наступным чынам:

– Каб, па-першае, распавесці пра падзеі, якія з намі адбываліся. Каб пасля вызвалення абмеркаваць, як прайшоў у краіне парад. То бок гэта чалавек „суперфасфат”, чалавек „цэгла”, яшчэ многа вельмі цікавых персанажаў, якія проста былі смешнымі. У нас, калі адкінуць плакат, то можна было б пад беларускую сутнасць – гэта ж дзень вызвалення Менска. Былі вызваленныя палонныя і г.д., тыя ж самыя вязні, якія выйшлі на парад сказаць дзякуй.

Як заўважыў Аляксандр Лаўрэнцьеў, судзілі яго патаемна. Не дазволіўшы запрасіць сведкаў і выкарыстаць відэаматэрыялы падчас разгляду адміністрацыйнай справе, якія давялі б яго нявінаватасць. Не выклікае ў Міколы Саляніка сумнення тое, што дзеянні „людзей у цывільным”, якія затрымалі і завезлі іх у ізалятар часова затрыманых, былі незаконнымі:

– Хацелі паказаць жыхарам Гародні ў якой мы краіне жывем. Я лічу, што здзейсніў вельмі вялікую памылку ў 1994, калі я, і такія як я, абралі гэту ўладу. Я галасаваў за гэту ўладу, і больш за ўсё праблем ад яе маюць тыя людзі, якія яе выбіралі. Мне проста крыўдна і я павінен для сваіх дзяцей, для сваіх унукаў нешта зрабіць, нешта змяніць, выправіць сваю памылку.

Па словах актывістаў, мэтай акцыі было паказаць беларусам, што ёсць тыя, хто не баіцца міліцыі і судоў. Найперш трэба паказаць людзям сваю пазіцыю да бяспраўя грамадзянаў Беларусі. Акцыя, якая нават не пачалася, набыла вялікі розгалас у СМІ, а таму яна атрымалася, мяркуюць актывісты АГП Мікола Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў.

 

09.07.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты