Навіны

Як судзілі Аляксандра Лаўрэнцьева

Затрыманы 3 ліпеня невядомымі людзьмі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў, на дадзены момант ужо засуджаны і пакараны штрафам, фактычна за намер правесці флэшмоб “Беларусь – краіна для людзей”. Цягам усяго дня 4 ліпеня, журналісты і праваабаронцы чакалі актывіста ў Кастрычніцкім судзе. Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое, калі адбудзецца судовае паседжанне, не было. 

Маці затрыманага атывіста Юлія Мікалаеўна Лаўрэнцьева, наведаўшы Кастрычніцкі РАУС, каб перадаць для сына неабходныя рэчы, паведаміла наступнае: “ Усё, што яны мне сказалі – яго абвінавачваюць у адміністрацыйным правапарушэнні. Дзе мой сын знаходзіцца на дадзены момант? Калі будзе суд ? Ці можа ён ужо быў? – пра гэта ні слова”.

Сябра палітсавету партыі АГП Ежы Грыгенча пасля размовы з міліцыянтамі адзначыў:  “Канкрэтнай інфармацыі мы ад іх не даведаліся. Яны тут абсалютна нічога не кажуць. Звязваюцца па тэлефонах і распавядаюць розныя байкі. Пасля кажуць звяртацца ў прэс-цэнтар УУС альбо да дзяжурнага суддзі. Атрымліваецца, што, калі ў гэтай дзяржаве трапляеш  у міліцыю, то ад іх пра чалавека ніхто нічога не даведаецца”.

У прэс цэнтар УУС з тымі сама пытаннямі Дзе? Што? Калі? звярнуўся сябра БХД Сяргей Верамеенка. Яму адказалі, што матэрыялы справы  будуць перададзены ў суд а 14-й гадзіне. У Кастрычніцкім  судзе ізноў развялі рукамі, маўляў нічога не ведаем, нічога не атрымлівалі.

Журналісты і актывісты пішуць заявы у суд (тры чалавекі), каб іх выслухалі як сведак у час судовага разбіральніцтва па справе Аляксандра  Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка, паколькі яны былі непасрэднымі сведкамі затрымання актывістаў невядомымі ў цывільнай вопратцы. Заявы прымаюцца і рэгіструюцца. Ёcць надзея, што сведкаў па дадзенай справе запросяць на судовае паседжанне і выслухаюць.

Але cуд усё ж адбыўся ўвечары 4 ліпеня ад 17 да 18.40. Хуценька,  паціху без сведкаў з боку абвінавачанага. Такі міжсабойчык. Міліцыя прывезла Лаўрэнцьева з ІЧУ, амапаўцы якія затрымлівалі актывіста, сведчылі супраць яго. Суддзя Руслан Хіхол абвесціў прысуд. З затрыманнем паціху не атрымалася. Затое судзілі па усіх канонах канспірацыі “без лишнего шума”, па-сутнасці схаваўшыся ад грамадскасці.

 

09.07.2018

Відэа

праваабарончыя сайты