Навіны

Мікалай Салянік дамогся пастановы пра судова-медыцынскую экспертызу, яшчэ ў яго скралі асабістыя рэчы (фота)

Мікалай Салянік паведаміў, што ноччу ў яго скралі асабістыя рэчы. Гутарка ідзе пра той касцюм-робу, у якім актывіст разам з Аляксандрам Лаўрэнцьевым імкнуўся правесці перформанс, у выніку чаго абодва былі брутальна затрыманы сілавікамі. Мікалай Салянік з прычыны знікнення яго рэчаў напісаў адпаведную заяву.

Таксама актывіст дакументальна дамогся пастановы пра судова-медыцынскую экспертызу. Мікалай Салянік хоча зафіксаваць збіццё невядомымі супрацоўнікамі сілавых структур. Напомнім, што пасля гвалтоўнага затрымання людзі ў цывільным збівалі яго ў машыне. 

 

 

06.07.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты