Навіны

Як затрымлівалі Мікалая Саляніка (хроніка падзей)

У дзень 3 ліпеня 2018 года старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі АГП Мікалай Салянік і кіраўнік моладзевай структуры партыі АГП ў Гародні Аляксандр Лаўрэнцьеў мелі намер правесці флэшмоб  на сацыяльную тэматыку “Беларусь краіна для людзей”.

Але ужо з самай раніцы у актывістаў пачаліся непажаданыя прыгоды. Двое невядомых у цывільнай вопратцы каля дому, дзе пражывае спадар Салянік падыйшлі да яго і паведамілі, што ягоная машына удзельнічала у ДТЗ і спрабавалі яго затрымаць. Як  адзначыў актывіст: “Мне паказалі нейкую паперчыну, якую я не змог прачытаць і сталі круціць рукі. Вырваўшыся, я сеў у машыну. Мы паехалі. У нас атрымалася ад іх адарвацца. Паехалі  да Аляксандра, каб абмеркаваць нашы далейшыя дзеянні. Там мы апынуліся ў сапраўднай аблозе. Машыну заблакавалі з  усіх бакоў. Каля пад’езду стаў аўтобус з невядомымі людзьмі спартовага выгляду.У гэтай сітуацыі мы абзванілі журналістаў і нашых сяброў і вырашылі, што будзем выходзіць з дому толькі ў іх прысутнасці”.

Сапраўды тое, што адбывалася навокал дома Аляксандра Лаўрэнцьева, нагадвала сапраўдную спецаперацыю: каля па’езду аўтобус з узброенымі людзьмі, непадалёк экіпаж ДАІ. Кругамі ездзілі нейкія машыны, з якіх здымалі на тэлефон журналістаў і актывістаў, якія прыехалі падтрымаць сваіх сяброў. У  дадатак да ўсяго ў суседнім двары аўтобус з амапаўцамі. Уся гэта “государева рать” была сабрана для таго, каб затрымаць двух апазіцыянераў, адзін з якіх пенсіянер, інвалід 2-й групы, а другі малады чалавек. У выніку хлопцы выходзяць з дому, адбываецца брутальнае затрыманне і іх запіхваюць у аўтобус.

Распавядае Аляксандр Салянік: “Пры журналістах, калі садзілі і круцілі рукі, было не балюча. Але, калі ужо ўпіхнулі у аўтобус, там яны далі волю сваім пачуццям і рукам. Паставілі на калені, закручвалі рукі і прымянялі болевыя прыёмы. Калі прывезлі у пастарунак, то пасадзілі у пакой для допытаў. Я ім кажу: “Вы не маеце права мяне затрымліваць. Я інвалід 2-й групы. Пры затрыманні вашы людзі мяне білі ў вобласць сэрца і я кепска  сябе адчуваю. Выклічце мне хуткую дапамогу. Так я апынуўся у шпіталі”.

На дадзены момант спадар Салянік знаходзіцца у гарадскім шпіталі №3, дзе атрымаў усю неабходную медыцынскую дапамогу, і адчувае сябе добра. Там ён папрасіў лекараў каб яны зафіксавалі пабоі нанесеныя яму супрацоўнікамі МУС. Міліцыянты пакуль не прад’яўлялі яму ніякіх абвінавачанняў.

05.07.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты