Навіны

Аляксандр Лаўрэнцьеў аштрафаваны на 20 базавых, ён ужо дома

Затрыманы брутальна ўчора людзьмі ў цывільным, гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што сёння яго аштрафавалі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дамоў.

Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі паводле складзеных міліцыяй двух пратаколаў пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні. За нібыта непадпарадкаванне міліцыі яго аштрафавалі на 5 базавых велічынь, яшчэ 15 базавых яму прысудзілі за правядзенне несанкцыянаванага пікету. Так суд расцаніў фотаздымак, выстаўлены Лаўрэнцьевым у асабістай сацсетцы.

Сёння, 4 ліпеня, журналісты і праваабаронцы амаль цэлы дзень чакалі Лаўрэнцьева ў Кастрычніцкім судзе. Ніякай дакладнай інфармацыі ім там даць не маглі. Урэшце Лаўрэнцьева прывезлі ў канцы працоўнага дня і судзілі да 18.40.

Іншы грамадскі актывіст, якога жорстка затрымалі ўчора сілавікі без апазнавальных знакаў, Мікалай Салянік па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

04.07.2018

Відэа

праваабарончыя сайты