Навіны

У Гародні брутальна затрымалі актывістаў АГП, стукнулі ў твар журналіста

3 ліпеня ў Гародні актывісты АГП Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцеў з самай раницы былі заблакаваныя міліцыяй у адной з кватэр гораду. Урэшце ў турэмных робах яны выйшлі на вуліцу. Салянік і Лаўрэнцьеў хацелі правесці перформанс з нагоды афіцыёзных святаў. На актывістаў тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус і вывезлі ў невядомым кірунку. Журналісту Руслану Кулевічу адзін з нападнікаў стукнуў кулаком у твар.
 
Ніхто з нападнікаў, а гэта напэўна былі прадстаўнікі сілавых структураў, не прадстаўляўся і не паказваў дакументаў. Ніхто нічога не тлумачыў.
Пры тым прысутнічала многа міліцыі і ДАІ ў форме - гэтыя супрацоўнікі органаў стаялі моўчкі і ніяк не раэгавалі.
 
 
03.07.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты