Навіны

Ліпень 2018

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на ліпень 2018 году

1 ліпеня

425 гадоў таму (1593) – У Алыцы (Валынскае ваяв., Украіна) нарадзіўся Альбрыхт Станіслаў Радзівіл, магнат ВКЛ, гісторык, мемуарыст.

5 ліпеня

20 гадоў таму (1998) – У Лідзе выйшаў 1-ы нумар літаратурна-мастацкага часопісу “Ад лідскіх муроў”.

6 ліпеня

765 гадоў таму (1253) – Вялікі князь ВКЛ Міндоўг прыняў тытул караля, каранаваны ў Наваградку.

7 ліпеня

385 гадоў таму (1633) – У Вільні памёр Леў Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, канцлер, магнат. Пахаваны ў крыпце касьцёлу Сьв. Міхала.

8 ліпеня

25 гадоў таму (1993) – У Менску пачаўся Першы зьезд беларусаў сьвету (доўжыўся 8-10 ліпеня).

9 ліпеня

155 гадоў таму (1863) – У Вільні павешаны Зыгмунт Серакоўскі, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня.

10 ліпеня

155 гадоў таму (1863) – У Ваўкавыску быў расстраляны Станіслаў Завістоўскі, адстаўны штабс-капітан, камандаваў паўстанцкім атрадам у Гародні.

12 ліпеня

105 гадоў таму (1913) – У мяст. Ілья (Вялейскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Голасаў (загінуў пасьля 1944 у савецкім канцлягеры), беларускі праваслаўны сьвятар, вязень ГУЛАГу. Служыў у 1934-ым у в. Ятвеск (Шчучынскі р-н).

60 гадоў таму (1958) – У Слоніме нарадзіўся Павал Лойка, беларускі гісторык.

13 ліпеня

75 гадоў таму (1943) – Каля вёскі Навумавічы (Гарадзенскі р-н) гітлераўцамі была расстраляная Марыяна Бярнацкая (дзявочае Чакала, нар. у 1888 у Ліпску каля Ломжы, Польшча), якая ахвяравала жыцьцём за іншага чалавека. 13.6.1999 была беатыфікавана каталіцкім касьцёлам.

15 ліпеня

340 гадоў таму (1678) – У мяст. Гальшаны (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Анастаз Кярсьніцкі (пам. у 1733), каталіцкі тэолаг, правазнавец, педагог, пісьменьнік.

115 гадоў таму (1903) – На хутары Лагуцева (Дзятлаўскі р-н) нарадзілася Алена Лябецкая, дзяячка ТБШ.

19 ліпеня

75 гадоў таму (1943) – У савецкім канцлягеры загінуў Сяргей Дарожны (сапр. Серада), беларускі пісьменьнік, перакладнік. Нараджэнец Слоніму.

23 ліпеня

75 гадоў таму (1943) – У в. Лылойці (Смургонскі р-н) нарадзіўся Артур Цяжкі, беларускі празаік, журналіст.

24 ліпеня

Дзень зьяўленьня гравюры Мацея Цюндта “Старажытная Гародня”.

26 ліпеня

85 гадоў таму (1933) – У Гародні памёр Францішак Грынкевіч, беларускі рэлігійны і культурны дзеяч. У 1909-12 гг. кіраўнік Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. Пахаваны на старых гарадзенскіх каталіцкіх могілках.

40 гадоў таму (1978) – Памёр Аляксей Васіленя, грамадзка-палітычны дзеяч, у другую сусьветную вайну кіраўнік Беларускай Народнай самапомачы ў Слоніме, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Пахаваны на могілках Роквуд у Сыднэі.

27 ліпеня

30 гадоў таму (1988) – Памёр Серафім Татарын, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст Грамады і ТБШ. Нараджэнец Вострава (Зэльвенскі р-н).

31 ліпеня

105 гадоў таму (1913) – У в. Падкасоўе (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Петрыкевіч, беларускі краязнавец, музеязнавец, педагог.

01.07.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты