Навіны

Адкуль бяда з падлеткамі?

За на­мі чар­го­вы, школь­ны год. Дзе­ці і мо­ладзь ры­ну­лі ў бяз­меж­жа ка­ні­ку­ляр­ных пры­год, сва­бо­ды і па­да­рож­жаў. Чэр­вень для іх гэ­та доў­га­ча­ка­ны ме­сяц, які заў­сё­ды пас­ля двац­ца­та­га чыс­ла ад­к­ры­вае рай­скі пе­ры­яд. Гэ­та быц­цам умоў­ныя рай­скія ва­ро­ты, якія кож­на­му хрыс­ці­я­ні­ну заў­сё­ды ад­к­ры­ва­юц­ца ў ве­лі­код­ны пе­ры­яд з на­дзе­яй на збаў­лен­не. А ка­лі яш­чэ зга­даць, што пер­шае чэр­ве­ня — Дзень дзі­ця­ці, які з’яў­ля­ец­ца так­са­ма днём школь­най сва­бо­ды і ся­мей­ных він­ша­ван­няў, то на­ват ця­жар апош­ніх тыд­няў на­ву­кі зда­ец­ца быць толь­кі ка­рот­ка­тэр­мі­но­вым эпі­зо­дам на фо­не ча­ка­ных гуль­няў.

Але не для ўсіх. Школь­ны пе­ры­яд для мно­гіх ма­ла­лет­каў і пад­лет­каў так­са­ма з’яў­ля­ец­ца пе­ры­я­дам нап­ру­жа­нас­ці, стрэ­су ці ў што­раз боль­шай сту­пе­ні на­ват дзі­ця­чай і юнац­кай дэп­рэ­сіі. Улі­чыў­шы тут яш­чэ ча­са­мі не­спры­яль­ныя ся­мей­ныя, сяб­роў­скія ад­но­сі­ны ці кан­такт з псі­хат­роп­ны­мі срод­ка­мі, то эма­цый­ная і псі­хіч­ная нап­ру­жа­насць бы­вае так моц­ная, што спра­віц­ца з ёю ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку не пад сі­лу. Што тут га­ва­рыць пра ма­ла­дых, ка­лі мы са­мі доб­ра ве­да­ем, коль­кі вык­лі­каў і ця­жа­раў не выт­рым­лі­ва­юць псі­хіч­на на­шы да­рос­лыя маз­гі ў зма­ган­ні са што­дзён­ш­чы­най. А тут у вуч­нёў­скім вы­пад­ку, ка­лі толь­кі што вы­бу­доў­ва­ец­ца нер­во­вая і псі­хіч­ная сі­стэ­ма ар­га­ніз­ма.

Пі­шу ўсе гэ­тыя сло­вы пад ця­жа­рам на­ві­ны, якая да­ка­ці­ла­ся да нас з не­да­лё­кай Нар­вы. Там ме­на­ві­та 1 чэр­ве­ня зда­ры­ла­ся тра­ге­дыя, ка­лі пят­нац­ца­ці­га­до­вы ву­чань мяс­цо­вай шко­лы па­кон­чыў сваё ка­рот­кае жыц­цё са­ма­губ­ствам. Праз ты­дзень тое ж са­мае ха­цеў здзей­с­ніць толь­кі на год ста­рэй­шы яго­ны сяб­ра. Што там дзе­ец­ца? — праз слё­зы і боль ціс­нуц­ца пы­тан­ні не толь­кі ся­мей­ні­кам. Ад­куль у ма­ла­дых з’яў­ля­юц­ца дум­кі аб та­кіх рэз­кіх, аб­ры­ва­ю­чых жыц­цё кро­ках? На па­ро­зе да­рос­ла­га жыц­ця пе­ра­сту­пі­лі яны па­рог смер­ці. Ад­куль бя­рэц­ца ім­пульс да та­ко­га па­чы­ну? Ці пры та­кіх дра­ма­тыч­ных хві­лі­нах уво­гу­ле пры­сут­ні­чае свя­до­масць? Які не­вы­нос­ны ця­жар ма­раль­най ад­каз­нас­ці па­ся­ліў­ся за­раз у га­ло­вах і ду­шах ся­мей­ні­каў, сяб­роў, на­стаў­ні­каў. Жыць з бо­лем і пы­тан­нем: а мо­жа мы тут у не­чым ві­на­ва­тыя? Вя­до­ма, што пра­ку­ра­ту­ра і ку­ра­то­рыя та­кую чор­ную се­рыю не па­кі­нуць па‑за сва­ёй ува­гай. Але жыц­ця ніх­то ўжо не вер­не. Не дай толь­кі Бо­жа, каб са­ма­губ­ствы раз­лі­лі­ся яш­чэ шы­рэй­шай хва­ляй у ма­ла­дым па­ка­лен­ні.

А ёсць ча­го тут ба­яц­ца. Па­вод­ле ста­ты­стык Поль­ш­ча (з 209 вы­пад­ка­мі) апы­ну­ла­ся, на жаль, на дру­гім мес­цы ў Еў­ро­пе па коль­кас­ці са­ма­га­бу­стваў ся­род не­паў­на­лет­ніх. На пер­шым мес­цы — нем­цы. У 2014 го­дзе ме­лі там мес­ца 224 са­ма­губ­ствы ся­род мо­ла­дзі, якой ні­жэй за дзе­вят­нац­цаць га­доў. У ста­ты­сты­ку не ўліч­ва­юц­ца вы­ра­та­ва­ныя са­ма­губ­цы. На трэ­цім мес­цы няс­лаў­най ста­ты­сты­кі зна­хо­дзяц­ца фран­цу­зы (171), бры­тан­цы (134), іта­льян­цы (87), іс­пан­цы (69). Най­менш смя­рот­ных зда­рэн­няў за­фік­са­ва­на ў нар­веж­цаў (10), сер­баў (8), сла­вен­цаў (6).

Поль­скі Фонд «Да­ем дзе­цям сі­лу» лі­чыць, што за­раз раз­бу­рэн­не псі­хіч­на­га зда­роўя дзя­цей і мо­ла­дзі з’яў­ля­ец­ца най­боль­шай праб­ле­май гэ­тай гру­пы гра­мад­ства. Ка­лі ра­ней хат­нія праб­ле­мы, пе­рас­лед з бо­ку ад­на­год­каў ці школь­ны стрэс бы­лі ты­мі спра­ва­мі, з які­мі звяр­та­лі­ся яны да фон­ду за да­па­мо­гай, то за­раз дэп­рэ­сіў­ны на­строй і са­ма­губ­ныя дум­кі, пе­ра­ва­жа­юць у раз­мо­вах з не­паў­на­лет­ні­мі. З пат­рэ­бай ад­к­рыц­ца са сва­і­мі дум­ка­мі не хо­чуць яны ані пе­рад ся­мей­ні­ка­мі, ані пе­рад ад­на­год­ка­мі. На­ват мі­ну­ла­год­няя спра­ваз­да­ча Най­вы­шэй­шай кан­т­роль­най па­ла­ты прыз­нае, што «дзе­ці і мо­ладзь не за­бяс­пе­ча­ны ад­па­вед­най псі­ха­ла­гіч­на­пе­да­га­гіч­най апе­кай». Са­мі псі­хо­ла­гі звяр­та­юць ува­гу, што дзе­ці пе­раг­ру­жа­ны ўся­ля­кі­мі за­нят­ка­мі і праз­мер­нас­цю вон­ка­вых сты­му­лаў. Ка­таст­ра­фіч­на не ха­пае ім ча­су на ад­па­чы­нак, рэф­лек­сію і ана­ліз улас­ных пе­ра­жы­ван­няў. Але не­заў­важ­най да гэ­тай па­ры праб­ле­май бы­ла так­са­ма і пад­трым­ка для баць­коў са­міх дзя­цей. Баць­кі не ве­да­юць, як раз­маў­ляць з аг­рэ­сіў­ны­мі ся­мей­ні­ка­мі, якія да іх ста­вяц­ца ва­ро­жа і гру­ба, пры да­па­мо­зе нез­ра­зу­ме­ла­га слэн­гу ма­ла­до­га па­ка­лен­ня. Да ка­го ім звяр­тац­ца па да­па­мо­гу, каб маг­чы не­як да­мо­віц­ца са сва­і­мі ўзбун­та­ва­ны­мі і ад­на­час­на зак­ры­ты­мі пад­лет­ка­мі? А мо­жа на ка­ні­ку­лах вар­та знай­с­ці час на су­поль­ныя эмо­цыі і раз­мо­вы, каб уза­ем­на ся­бе да­па­маг­чы?

Яў­ген ВА­ПА

29.06.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты