Навіны

“Права На Годнасць” (фота)

У Гарадзенскім цэнтры Гарадскога жыцця прайшоў прагляд сусветна вядомага фільма Яна Арцюса – Бертрана “Human,” што у перакладзе азначае “Чалавек”. Фільм закранае розныя бакі чалавечага жыцця – каханне, беднасць, роўнасць паміж людзьмі, мець права выбару, змяняць сваё жыццё паводле асабістага светагляду…

Пасля прысутныя у жывой і даволі такі працяглай дыскусіі абмеркавалі ўбачанае. Думкі гледачоў падзяліліся і кожны ахвотны меў магчымасць выказацца па той ці іншай з’яве чалавечага жыцця, прадстаўленай у гэтай стужцы.

Мадэратарам дыскусіі выступаў адзін з актывістаў валанцёрскай службы праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валдзіс Фугаш. Падсумоўваючы вынікі дыскусіі, ён зазначыў: “Усе тыя чалавечыя гісторыі, якія мы пачулі ў гэтым фільме, аб’ядноўвае адно – гэта права на на Годнасць. Кожны чалавек, дзе б ён не жыў, мае права на Годнасць.”

”Нагадаем, што у Гародні праходзіць шэраг асветніцкіх праваабарончых мерапрыемстваў, падрыхтаваных праваабарончым цэнтрам “Вясна”.

 

28.06.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты