Навіны

Ператрус у дырэктара агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая

 

Алесь Ліпай. Фота: БелаПАН.

Раніцай 14 чэрвеня на кватэры дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпаяпраходзіць ператрус. Як паведамляе праваабаронца Валянцін Стэфановіч, ператрус праводзяць супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК у межах узбуджанай крымінальнай справы. Санкцыю на правядзенне следчых дзеянняў падпісаў пракурор горада Мінска. Кіруе дзеяннямі сілавікоў Дзмітрый Новікаў.

Каля месца ператрусу знаходзяцца праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Таццяна Рэвяка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. У кватэру нікога з іх  не пускаюць.

 Ператрус на кватэры у Алеся Ліпая. Фота: Уладзь Грыдзін.

 Алесь бяляцкі ля кватэры Алеся Лмпая. Фота: Уладзь Грыдзін

Пакуль невядомая сутнасць узбуджанай крымінальнай справы, але варта нагадаць, што менавіта з ператрусу, праведзенага супрацоўнікамі ДФР, пачаўся крымінальны пераслед  старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага ў жніўні 2011 года.

У якасці панятых следчыя запрасілі работнікаў жыллёва-камунальнай службы. Па стане на 11-40 з кватэры Ліпая ніхто не выходзіў.

БелаПАН перадае падрабязнасці. Прадстаўнікі ДФР прыйшлі да Ліпая 14 чэрвеня прыблізна ў 7 гадзін. Ліпай адразу ж звязаўся з праваабаронцам Алесем Бяляцкім і да яго прыходу не адчыняў дзверы. Па словах Бяляцкага, ён прасіў следчую групу ўзяць яго ў якасці панятога, але праваабаронцу ў гэтым было адмоўлена. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Алесь Ліпай - беларускі журналіст і паэт. Сузаснавальнік і кіраўнік Беларускага прыватнага агенцтва навін і інфармацыйнага партала «Беларускія навіны».

У 1988 г. стаў першым карэспандэнтам Радыё «Свабода» ў Беларусі. Пры канцы 1980-х гадоў — удзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Працаваў карэспандэнтам, а потым рэдактарам аддзелу навін у газеце «Знамя юности». У 1991-м годзе вёў беларускамоўную старонку «Родны склон». У кастрычніку 1991 стварыў незалежнае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН, якое з цягам часу перарасло ў інфармацыйную кампанію. З часу ўзнікнення БелаПАНу — генеральны дырэктар кампаніі.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

http://spring96.org/be/news/90098

14.06.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты