Навіны

Ленінцы заклікаюць пакараць беларускага грамадскага актывіста

Грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка наведаў участковы міліцыянт. Ён перадаў Ашурку “заклапочанасць” камуністаў, якія згуртаваныя ў “лева-патрыятычныя сілы” “Единство”, тым, што яго не пакаралі за мінулагодні мастацкі перфоманс.

7 лістапада 2017 года Вітольд Ашурак “адзначыў” 100 гадовы “юбілей” бальшавіцкага перавароту 1917 года ускладаннем вянка з калючага дроту да помніка Леніна ў горадзе Бярозаўка. На вянку была стужка з тэкстам “Гары ў пекле, кат!”. Тады міліцыя не знайшла ў яго дзеяннях складу правапарушэння і адміністрацыйная справа была спынена.

Зараз жа кааліцыя “лева-патрыятычных сіл” патрабуе пакараць беларускага актывіста за “акт вандализма”. Каардынацыйны савет “Единства” звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі. Назва гэтага звароту “Об опасном  попустительстве правоохранительных органов…”. Характэрная і дата звароту – 25 сакавіка 2018 года. Вельмі цікава, што гэтае "Единство", якое з'яўляецца філіялам прамаскоўскіх бальшавіцка-імперскіх сіл, звяртаецца да кіраўніка дзяржавы надзвычай фамільярна: "Обращение к Лукашенко по памятнику В.И. Ленина". Верныя ленінцы абураюцца пазіцыяй праваахоўных органаў і патрабуюць наступнае:

“Обращаемся к Вам с предложением о принятии  необходимых мер, чтобы, как сам факт данного правонарушения, так и бездействие правоохранительных органов, получили адекватную оценку, виновные были наказаны и тем самым были созданы условия для исключения подобного в дальнейшем”.

Поўны тэкст звароту можна прачытаць тут.

14.06.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты