Навіны

Сяргей Верамеенка: Прытулак патрабуе дапамогі

Варта дапамагчы дабрачыннаму асяродку на Шчучыншчыне. Пра гэта кажа гарадзенскі актывіст, сябра партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Сяргей Верамеенка.

Прыгадаем, што ў вёсцы Аляксандраўка вернік Аляксей Шчадроў стварыў прытулак для сацыяльна абяздоленых і нямоглых. Людзі, што тут знаходзяцца, маюць дах над галавой ды ежу, займаюцца хатняй гаспадаркай і тройчы ў дзень моляцца. Аднак прытулак патрабуе дапамогі. Гэта могуць быць і прадукты, грошы ды рэчы. Кажа Сяргей Верамеенка:

– Аляксей наважыўся абараняць гэтых людзей і дапамагаць ім асабіста. Ён вырашыў, што гэта яго крыж, гэта яго служэнне і ён павінен гэта рабіць. У нас дзяржава мае манаполію на гэты від дзейнасці, скажам так. Ён тым не менш, усё роўна дапамаге такім людзям. Апошнім часам мясцовыя ўлады, са слоў Аляксея Шчадрова, не толькі перасталі ціснуць, але нават дапамагаюць чым могуць, не матэрыяльна, але тым не менш спрыяюць іх існаванню.

На старонцы Сяргея Верамеенкі ў Фэйсбуку можна знайсці нумар банкаўскай карткі для ахвяраванняў і тэлефон самаго Аляксея Шчадрова. Адзначым, што раней улады непрыхільна ставіліся да прытулку, на Аляксея пачалі крымінальную справу, якую пазней закрылі. Прайшоўшы перашкоды, вернік з дапамогай праваабарончых арганізацый зарэгістраваў прыватную сацыяльную ўстанову “Павер у сябе”.

Тым часам працягваецца абарона ў Курапатах. Актывісты надалей пратэстуюць супраць адкрыцця рэстарана пад назвай “Паедзем паядзім”, які працуе каля месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Хоць пратэсты нельга назваць шматлюднымі, а самых актывістаў перыядычна арыштоўваюць. Кажа Сяргей Верамеенка:

– Павольна ўсё ж такі розгалас ідзе ў нашым грамадстве. Я думаю, што калі цяпер прыпыніць гэтыя пратэсты, я не думаю, што гэтая рэстарацыя выжыла б. Не думаю, што яна мела б нейкі камерцыйны поспех. Тое, што мала людзей, ведаеце, пратэсты, актыўныя пратэсты – гэта вельмі цяжкая сітуацыя для кожнага чалавека. Чалавек, які ідзе на падобныя пратэсты, не ведае, чым гэта закончыцца. Мы бачым перыядычныя перманентныя затрыманні, то Севярынца, то Туровіча затрымаюць, то Мікалайчык.

Прыгадаем, што грамадскія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы закрыцця рэстарана. Ён стаіць за 50 метраў ад месца, дзе ў 1930-я гады адбываліся масавыя расстрэлы. Мяркуецца, што карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/syargej-verameenka-prytulak-patrabue/

/

13.06.2018

Архіў

Жнівень 2018
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты