Навіны

Фэст нацыянальных культур у Гародні

Гарадзенскі “Фэст нацыянальных культур” ужо даўно стаў традыцыяй. І кожны год усё вастрэй абмяркоўваецца грамадзянамі пытанне пра тое, як у горадзе і ўвогуле ў краіне, дзе занядбаная родная мова і культура, будзе на гэтым фэсце прадстаўлена карэнная нацыя.

Гэтым годам у Гародні падчас „Фэсту нацыянальных культур” беларускі падворак быў прадстаўлены вялікай колькасцю беларускіх рэгіёнаў з усіх абласцей краіны, і нават беларускімі прадстаўнікамі з-за межаў Беларусі.

Беларускі падворак размясціўся на цэнтральным пляцы Гародні. Было дастаткова багата мастацкіх калектываў.

Былі майстры з сваімі вырабамі, сярод якіх ганаровае мейсца займалі вырабы з нацыянальнай сімволікай. Былі і вырабы з славутай “Пагоняй” і сама “Пагона”.

І ўвогуле гэтым годам беларускія народныя майстры і музыкі прадставілі сябе як найлепш.

Бракавала, канешне, бел-чырвона-белых сцягоў, без якіх уявіць адраджэнне беларускасці даволі складана. Але хіба ўсё гэта яшчэ наперадзе.

 

 

04.06.2018

Відэа

праваабарончыя сайты