Навіны

Каля БелАЭС размесцяць зенітна-ракетны полк

Пад горад Астравец Гарадзенскай вобласці будзе перадыслакаваны гвардзейскі 1146-ы зенітны полк, паведаміў БелТА міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў.

Полк пакуль знаходзіцца ў Баранавічах і будзе перадыслакаваны да 1 траўня.

Ён першым у краіне быў узброены ракетным комплексам СПА „Тор-М2”, здольным змагацца з балістычнымі паветранымі цэлямі і крылатымі ракетамі на розных вышынях.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/kalya-belaes-razmestsyats-zenitna-raket/

12.04.2018

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты