Навіны

Кіроўца аўтобуснага парку абараніў свае працоўныя правы

У Гарадзенскім Кастрычніцкім судзе закончыўся разгляд справы сябра прафсаюза Радыё Электроннай Прамысловасці Дзмітрыя Юргеля супраць гарадзенскага прадпрыемства ААТ “Аўтобусны парк” мірным пагадненем. Нагадаем,што гэта было чарговае разбіральніцтва  звязанае з шматлікімі  парушэннямі адміністрацыяй дадзенага прадпрыемства правоў працоўных. Пастаянныя перапрацоўкі, адсутнасць элементарных умоў для працы, невялікія заробкі, невыкананне кіраўніцтвам умоў кантракту.

На папярэднім судовым паседжанні суддзя Аляксандр Сіцько прызначыў разгляд справы на 11 красавіка. Скарыстаўшыся перапынкам бакі ўсёж такі прыйшлі да мірнага пагаднення, у якім гаворыцца:

“Адказчык (ААТ,Аўтобусны Парк г.Гродна) прызнае заяўленыя іскавыя патрабаванні істца (Дзмітрыя Юргеля), абавязуецца ў тэрмін да 11 кастрычніка 2018 года змяніць фармулёўку звальнення з п. 2 ч. 2  Арт.35 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь на Арт.41 Працоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у сувязі з парушэннем наймальнікам заканадаўства аб працы ,кантракта, выплаціць істцу ў тэрмін да 11 красавіка 2018 году кампенсацыю ў сувязі з парушэннем наймальнікам працоўнага кантракту ў памеры трох ягоных сярэднямесячных заробкаў.”

Дакумент быў падпісаны ў залі суда прадстаўніком істца Анатолем Мышкевічам і прадстаўніком адказчыка Інай Комлевай.

Сябра прафсаюза РЭП Анатоль Мышкевіч  які прадстаўляў інтарэсы Дзмітрыя ў судзе зазначыў:

- “Шчыра кажучы не разумею навошта трэба было даводзіць гэтую справу да суда. Адказчыку трэба было адразу пагадзіцца з парабаваннямі працоўнага. Звольніць яго па 41 артыкуле  і выплаціць  кампенсацыю. Калі не адказчыку,то камісіі па працоўных спрэчках, але яна праігнаравала ўсе парушэнні якія былі зафіксаваныя адпаведнымі службамі на прадпрыемстве Аўтобусны Парк. Добра, што гэта не зацягнулася на большую колькасць працэсаў. Адказчык пагадзіўся прыняць нашыя ўмовы і заключыць міравое пагадненне. Калі  не  змагацца за свае працоўныя правы, мы і на далей будзем жыць у такой краіне з такімі ўмовамі працы і мізэрнымі заробкамі, а працадаўцы будуць лічыць сябе рабаўласнікамі.Такая сітуацыя не да чога добрага не прывядзе.”

Дзмітрый Юргель быў адным з кіроўцаў гродзенскага аўтапарка, яго звольнілі ў сувязі са сканчэннем кантракта і ён патрабаваў звольніць яго па артыкуле №41 – парушэнне наймальнікам працоўнага заканадаўства і выплаты яму кампенсацыі – трох месяцавых акладаў.

12.04.2018

праваабарончыя сайты