Навіны

Ці адрамантуе “ГроднаЖылБуд” дзіцячы садок у Гародні?

Пасля мінулагодняга рамонту дзіцячага садка на вуліцы 1 мая ў Гародні на сценах з’явіўся грыбок і дзіркі ў столі.

 

З гэтымі пытаннямі да кіраўніка ініцыятывы „Гародня” Анатоля Мышкевіча звярнуліся бацькі дзетак,  якія ходзяць у гэты садок.

– Я патэлефанаваў загадчыцы дзіцячага садка. Яна пацвердзіла, што такая праблема існуе. Садок стаіць на балансе “ГроднаЖылБуд”. У мінулым годзе па нейкіх прычынах яны няякасна правялі працы. Яна шмат разоў ім пісала. У яе куча адпісак ад арганізацыі. Яны пішуць, што робяць гэтыя працы як бязвыплатную спонсарскую дапамогу садку. Таму яны не вельмі імкнуцца штосьці зрабіць.

На думку Анатоля Мяшкевіча, арганізацыя “ГроднаЖылБуд”, якая займаецца рамонтам ў гэтым садку, рэагуе на лісты толькі адпіскамі:

– Я зразумеў, што яны настроены вельмі негатыўна, што іх турбуюць адносна гэтага садка, паколькі яны аказваюць спонсарскую дапамогу. Я атрымаў адказ, у якім “ЖылБуд” адмовіўся мне штосьці тлумачыць па гэтым пытанні, паколькі мае дзеці не ходзяць у гэты садок.

Анатоль Мышкевіч збіраецца звяртацца ў гарадскі выканаўчы камітэт і санстанцыю, каб яны праверылі, як прадстаўнікамі “ГроднаЖылБуд” зроблены рамонт, і чаму ў садку хварэюць дзеці.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/tsi-adramantue-grodnazhylbud-dzitsya/

11.04.2018

праваабарончыя сайты