Навіны

У Варшаве пройдзе прэс-канферэнцыя да святкавання 100-годдзя БНР у Польшчы

Беларускі Дом у Варшаве запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную святкаванню 100-годдзя абвяшэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое адбудзецца ў Польшчы. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў сядзібе Беларускага Дома па адрасе вул. Wiejska 13/3 у чацвер, 8 сакавіка, а 11-й гадзіне.

25 сакавіка 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Устаўную Грамату, у якой абвесціла незалежнасць краіны. 25 сакавіка – найвялікшае нацыянальнае беларускае свята. 100-ыя ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнасці Беларусі будуць святкавацца беларусамі ўсяго свету.

2018 год таксама з’яўляецца юбілейным і для Польшчы, якая будзе адзначаць 100-ыя ўгодкі незалежнасці 11 лістапада.

Беларускі Дом у Варшаве распавядзе пра Марафон Незалежнасці, які будзе адбывацца ў Польшчы і Беларусі з 25 сакавіка па 11 літапада. У рамках Марафону Незалежнасці мы плануем арганізаваць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных вялікаму святкаванню падзеяў 1918 года, знакавага як для беларусаў, так і палякаў.

Паводле belaruskidom.eu

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/u-varshave-projdze-pres-kanferentsyya-da/

06.03.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты