Навіны

Сакавік 2018

1 сакавіка

85 гадоў таму (1933) – У вёсцы Цёмнае Балота (цяпер Сасновы Бор, Шчучынскі р-н) нарадзіўся Аляксандр Жалкоўскі (памёр у 2011 годзе), беларускі краязнавец, публіцыст. З 1962 г. жыў і працаваў у Лідзе.

85 гадоў таму (1933) – У г. Уржум (Ніжагародзкі край, Расея) у ссылцы памёр Уладзімір Жылка, беларускі паэт, перакладнік, публіцыст, крытык. Скончыў вучэльню ў Міры.

2 сакавіка

15 гадоў таму (2003) – Памерла Ванда Банішэўская, сястра супольнасьці Сёстры ад Анёлаў, носьбітка стыгматаў, вязьня ГУЛАГу. Нараджэнка в. Новая Каменка (Наваградзкі р-н).

5 гадоў таму (2013) – У в. Вецявічы (Слонімскі р-н) памёр Мікола Арочка, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, перакладнік. Пахаваны ў роднай вёсцы.

3 сакавіка

105 гадоў таму (1913) – Памёр Зыгмунт Пуслоўскі, мецэнат, калекцыянер. Нараджэнец Альбярціну.

100 гадоў таму (1918) – У Берасьці паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай была падпісаная мірная дамова, паводле якой Беларусь страціла значную частку сваёй тэрыторыі.

4 сакавіка

275 гадоў таму (1743) – Нарадзіўся Геранім Сангушка, ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, генерал ВКЛ. У час вызвольнага паўстаньня 1794 году ўзначаліў у Гародні войскі ВКЛ.

6 сакавіка

135 гадоў таму (1883) – У в. Варонічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Бялькевіч, беларускі мовазнавец, педагог, аўтар слоўнікаў.

8 сакавіка

460 гадоў таму (1558) – У Лукішках (зараз у межах Вільні) нарадзіўся Альбрыхт Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў маёнткамі Лаздуны, Геранёны (Івейскі р-н).

90 гадоў таму (1928) – У Празе памёр Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР. Пахаваны на Альшанскіх могілках. Нараджэнец в. Дубна (Мастоўскі р-н).

9 сакавіка

180 гадоў таму (1838) – Памёр Язафат Булгак, уніяцкі мітрапаліт, базыльянін. Пахаваны на праваслаўных могілках Сергіевай пустыні паблізу Пецяргофа.

100 гадоў таму (1918) – Абвяшчэньне Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага зьезду Другой Устаўной граматы БНР.

65 гадоў таму (1953)  – У Лювэне (Бельгія) памёр Мікола Равенскі, кампазітар, фальклярыст, аўтар беларускага гімну “Магутны Божа”, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Бельгія). У 1905-12 жыў і працаваў у Наваградку.

10 сакавіка

75 гадоў таму (1943) – У лесе пад Лідай фашысты расстралялі 9 каталіцкіх сьвятароў. Перапахаваныя пазьней на Астраўлянскіх могілках.

14 сакавіка

155 гадоў таму (1863) – На Гарадзенскім чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскім войскам. Частка атраду здолела пакінуць горад, але бальшыня паўстанцаў была арыштаваная.

75 гадоў таму (1943) – У Празе памёр Васіль Захарка, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады БНР з 1928 па 1943. Нараджэнец в. Дабрасельцы (Зельвенскі р-н). Пахаваны на Альшанскіх могілках.

15 сакавіка

65 гадоў таму (1953) – У Клецку нарадзіўся Валеры Задаля, беларускі журналіст, грамадзкі дзеяч. Жыў і працаваў у Наваградку, Ваўкавыску, Гародні.

16 сакавіка

165 гадоў таму (1853) – У Паставах памёр Канстанцін Тызэнгаўз, асьветнік, прыродазнавец. Нараджэнец мяст. Жалудок (Шчучынскі р-н).

10 гадоў таму (2008) – У Шчучыне памёр Вацлаў Дзежыц, беларускі краязнавец. Пахаваны на старых шчучынскіх каталіцкіх могілках.

18 сакавіка

260 гадоў таму (1758) – Памёр Тамаш Жаброўскі, беларускі асьветнік, архітэктар, астраном, матэматык. Нараджэнец маёнтку Дзятлава (Дзятлаўскі р-н).

19 сакавіка

250 гадоў таму (1768) – У Шчорсах (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Адам Храптовіч, асьветнік, мецэнат мастацтваў і навукі, удзельнік паўстаньня 1794 году. Заснаваў у Шчорсах буйную пачатковую школу.

23 сакавіка

100 гадоў таму (1918) – Рада БНР абвясьціла Гарадзеншчыну беларускай тэрыторыяй.

85 гадоў таму (1933) – Памёр Уладзімер Пянткевіч, кіраўнік Ўсходняй місіі, суперыёр законнага дому Айцоў Езуітаў ў Альбярціне.

40 гадоў таму (1978) – У Менску памёр Рыгор Шырма, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, харавы дырыжор, фальклярыст, публіцыст. Пахаваны на менскіх Усходніх могілках. Пэўны час жыў у Гародні.

25 сакавіка

100 гадоў таму (1918) – Абвяшчэньне Трэцяй Устаўной Граматы БНР. ДЗЕНЬ ВОЛІ.

65 гадоў таму (1953) – У Валеўцы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Іван Шэга, беларускі лекар, грамадзка-палітычны актывіст, сябра партыі БНФ.

28 сакавіка

90 гадоў таму (1928) – У в. Дэгісі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Эдуард Сташкевіч, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

30 сакавіка

130 гадоў таму (1888) – У в. Якімаўка на Гомельшчыне нарадзіўся Ян Цеханоўскі, беларускі педагог, дырэктар Наваградзкай гімназіі на пач. 1920-ых, пазьней працаваў у Ашмяне.

31 сакавіка

10 гадоў таму (2008) – У Слоніме памёр Андрэй Вайтовіч, беларускі дзеяч вызвольнага руху, сябра БНП, вязень ГУЛАГу. Вучыўся ў Любчы, Наваградку, жыў у Слоніме. Пахаваны ў Слоніме.

 

 

24.02.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты