Навіны

“Самурай” ад Кіркевіча ў Гародні

Журналіст і пісьменнік, грамадскі актывіст Алесь Кіркевіч прадставіць у гарадзенскай “Цудоўні” сваю першую кнігу пад назвай “Самурай”. Сустрэча адбудзецца 20 лютага а 19-й гадзіне.

Пра будучую прэзентацыю распавядае ўладальнік “Цудоўні” Андрэй Несцяровіч:

– Гэта чалавек  нашага пакалення. Які напісаў годную кніжку. Ён пісаў дастаткова годныя артыкулы, выдаваў іх. І ўрэшце рэшт сабраў іх у адзін зборнік. Плюс там ёсць ягоныя вершы. Апавяданні цікавыя, вельмі жывыя. Яны чапляюць. Яны сапраўды якасныя. Таму на гэтую прэзентацыю варта прыйсці, таму што гэта чалавек, які наш, які дастаткова вядомы і добра піша. Ён нічым не горшы за большасць сучасных аўтараў, якія проста больш раскручаныя.

Творы Алеся Кіркевіча друкаваліся ў “Нашай Ніве”, як журналіст ён працуе ў газеце “Новы Час”, а Гародня – яго родны горад і тут пройдзе яго першая прэзентацыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/samuraj-ad-kirkevicha-u-garodni/

14.02.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты