Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Шэраг беларускіх праваабаронцаў звярнуліся да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з калектыўным зваротам. Такім чынам праваабаронцы выразілі пратэст супраць крымінальнага пераследу кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Чачні Аюба Ціціева і наступа на праваабарончы рух у Чачні.  Зварот быў перададзены 7 лютага ў расійскую амбасаду старшынёй ПЦ  “Вясна” Алесем Бяляцкім

“Каментар”: Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Міністэрству юстыцыі паўнамоцтваў, якія зараз належаць Дэпартаменту выканання пакаранняў пры Міністэрстве ўнутраных спраў. Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, і гэтую сітуацыю варта мяняць, лічыць стваральніца петыцыі, жонка асуджанага Пятра Кучуры Людзміла Кучура.

“Час выбараў”: 13 лютага ў Беларусі распачынаецца этап датэрміновага галасавання на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Праваабаронца, юрыст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч распавядае пра агульны стан перадвыбарчай кампаніі напярэдадні галасавання і пра асноўныя парушэнні, з якімі ўжо сутыкнуліся незалежныя назіральнікі ў розных рэгіёнах краіны.

У музычных паўзах – кампазіцыі з музычнага праекту “Народны альбом”.

http://spring96.org/be/news/89116

13.02.2018

Відэа

праваабарончыя сайты