Навіны

Гарадзенскія курсы „Мова Нанова” пераязджаюць на новы адрас

Гарадзенскія курсы „Мова Нанова” наведаў Алесь Аскерка, беларускамоўны фітнэс-трэнер, які працуе ў Менску. На чарговай сустрэчы курсаў ён распавёў пра заняткі фітнэсам, што яны даюць, а што забіраюць. І на што варта звярнуць увагу сучаснаму чалавеку.

Кажа Алесь Аскерка:

– Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб напалохаць гарадзенцаў. Па-першае. Бо ў нас зараз эра хуткага тэхналагічнага прагрэсу. Мне хацелася б, каб людзі не забываліся на тое, што эвалюцыйныя працэсы праходзяць нашмат больш павольна ў чалавека. У сэнсе фізічнага развіцця, фізічнага стану чалавека мы не занадта сёння адрозніваемся ад тых, хто ганяў мамантаў. Таму фізічная актыўнасць – яна вельмі важная для чалавека. Трэба гэта разумець.

Удзельнікі курсаў даведаліся, як называюцца асноўныя цягліцы чалавека па-беларуску, якога тыпу бываюць віды фітнэсу.

А вядоўца курсаў Эмілія Комар паведаміла, што заняткі „Мова Нанова” пераязджаюць на новы адрас Гародні. Гэта будзе ўжо 21-га лютага.

– На Дзень роднай мовы ў нас ужо будзе такі падарунак –  і сабе, і нашым слухачам. Гэта пераезд у новае памяшканне. Таксама ў цэнтры, на вуліцу Траецкую, у антыкавярню “Партал”. Госцем будзе Ігар Случак, будзем гаварыць пра беларускі бізнэс. Ігар адзін са стваральнікаў сайта svaje.by. А непасрэдна бізнэс будзе прадстаўляць бізнэсмен Андрэй Несцяровіч. У нас будзе класна, будуць конкурсы, будуць віктарыны, і гэта будзе такая ўрачыстаць, і падарункі будуць. Гэты пераезд –  новы этап нашых курсаў.

На курсы „Мова Нанова” запрашаюць на сераду, 21-га лютага, на міжнародны Дзень роднай мовы з дрэс-кодам, які датычыць наяўнасці нацыянальнага строя.

20180212_19070220180212_19312320180212_19395720180212_19401020180212_19452320180212_19572120180212_20154220180212_20383420180212_20502520180212_210056

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzenskiya-kursy-mova-nanova-peraya/

13.02.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты