Навіны

Ціск на анархістаў працягваецца... праз сяброў

Як стала вядома ПЦ "Вясна", да адной дзяўчыны, у якой ёсць знаёмыя ў анархічным руху, каля 13 гадзін дня 12 лютага на працу прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗу. 

Яны забралі дзяўчыну з працы і да гэтуль невядома, дзе яна знаходзіцца і што з ёй адбываецца. 

У Мінску, пад домам, дзе пражывае актывіст Вячаслаў Касінераў, знаходзяцца каля шэсці супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. Магчыма будуць затрыманні. 

Акрамя таго, вядома, што сёння на допыты ў Следчы камітэт па Магілёву хадзілі актывістка Юлія і Цімафей Лускін, у бацькоўскіх кватэрах якіх 9 лютага прайшлі вобшукі. Па меркаванню міліцыянераў, яны маюць дачынне да псаванне помніка Леніну ў Магілёве, хаця і хлопец, і дзяўчына навучаюцца ў Мінску. Следчыя адабралі ў іх мабільныя тэлефоны, аднак, шмат пытанняў не задавалі.

http://spring96.org/be/news/89093

13.02.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты