Навіны

Дэпутат Канапацкая прыедзе ў Слонім падтрымаць незалежных кандыдатаў

У пятніцу, 16 лютага, у Слонім прыедзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая. Пра гэта Радыё Рацыі паведаміў адзін з кандыдатаў у дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк.

Па словах Алеся Масюка, дэпутат Ганна Канапацкая з’яўляецца даверанай асобай сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, кандыдатаў у дэпутаты Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Дзмітрыя Пятруціка і Алеся Масюка. Сустрэча адбудзецца ў Слонімскім цэнтры культуры, дзе кандыдаты ў дэпутаты сустрэнуцца з выбаршчыкамі. Падчас сустрэчы дэпутат Ганна Канапацкая і кандыдаты ў дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў будуць гутарыць пра сённяшні стан эканомікі ў Беларусі, пра рабочыя месцы і заробак, пра адноўлены дэкрэт пра дармаедаў, абмяроўваць іншыя жыццёвыя пытанні, а таксама адкажуць на пытанні выбаршчыкаў.  

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/deputat-kanapatskaya-pryedze-u-slonim-p/

12.02.2018

Архіў

Кастрычнік 2018
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Відэа

праваабарончыя сайты