Навіны

У Дзятлаве і ў Зэльве ў дэпутаты лезуць адны начальнікі

Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Дзятлаўскага і Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання адны начальнікі. Гэта дырэктары прадпрыемстваў, намеснікі дырэктараў, загадчыкі, галоўныя ўрачы, супрацоўнікі райвыканкамаў. Праўда, у Дзятлаве ў кандыдаты ў дэпутаты трапілі і трактарыст-машыніст Павел Сухецкі (Войнявіцкая выбарчая актуга № 4) і метадыст Дзятлаўскай сельскай бібліятэкі Марына Бартко (Гагарынская выбарчая акруга № 9) і ўсё.

А Зэльвенская раённая выбарчая камісія кандыдатамі ў дэпутаты Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў зарэгістравала толькі начальнікаў і больш нікога. І ў Дзятлаве, і ў Зэльве выбары адбудуцца без альтэрнатыўных кандыдатаў і ўсе вылучаныя начальнікі стануць дэпутатамі. 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-dzyatlave-i-u-zelve-u-deputaty-lezuts/

21.01.2018

Відэа

праваабарончыя сайты