Навіны

У Гародні жанчыну асудзілі за прапаганду фашызму

У Гародні асудзілі жанчыну, якая размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы відэаролікі са сцэнамі гвалту і здзекаў у дачыненні да асобаў каўказскай нацыянальнасці, а таксама прапагандай ідэй фашызму, піша выданне „Перспектыва”. Як распавёў намеснік гарадскога пракурора Дзмітрый Антановіч, па відэароліках была праведзена псіхолага-лінгвістычная экспертыза.

Вызначана, што яны ўтрымліваюць прыкметы ўзбуджэння расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганды гвалтоўных дзеянняў у адносiнах да асобаў неславянскіх нацыянальнасцяў. Гэта паслужыла падставай для правядзення праверкі, а ў далейшым і ўзбуджэння крымінальнай справы грамадзянка доўгі час захаплялася ідэямі нэафашызму, пра што, не хаваючы, паведамляла ў сацыяльнай сетцы.

Падчас папярэдняга расследавання і судовага следства яна сваю віну прызнала ў поўным аб’ёме і чыстасардэчна раскаялася. Яна патлумачыла, што перагледзела свае жыццёвыя погляды, у дадзены момант займаецца выхаваннем малагадовага дзіцяці і асуджае ідэі фашызму.

Суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў жанчыну вінаватай. Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады 6 месяцаў. Прысуд уступіў у законную сілу.

13.01.2018

праваабарончыя сайты