Навіны

Партыя АГП накіроўвае сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі

На Гарадзенскім савеце Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі былі вылучаны прадстаўнікі ва ўчастковыя камісіі Гімназічнай акругі № 29, што ў Кастрычніцкім раёне Гародні. Таксама прадстаўнік партыі, вылучаны на паседжанне адміністрацыі раёна, дзе будуць  фармавацца ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Каментуючы сітуацыю, актывіст АГП Ігар Банцар распавёў: “Я зарэгістраваны кандыдатам ад партыі АГП па Гімназічнай акрузе № 29 , на якой знаходзіцца 4 выбарчыя ўчасткі. Натуральна, мы хочам, каб на кожным з іх у камісіі быў наш прадстаўнік. Калі нашых прадстаўнікоў не уключаць ва участковыя камісіі, гэта будзе яскрава сведчыць пра тое, што выбары заранёў будуць сфальсіфікаваныя. З папярэдняга вопыту мы ведаем –галоўныя фальсіфікацыі адбываюцца на ўчастках для галасавання. Не важна, хто як галасуе, важна хто лічыць галасы. Калі прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі не дапусцяць да рэальнага  падліку галасоў, то ужо зараз можна лічыць выбары несумленнымі і несправядлівымі”- адзначыў актывіст.

Падаць спісы ва ўчастковыя камісіі неабходна да 1 студзеня 2018 года. Фармаваць выбарчыя камісіі на тэрыторыі раёна Кастрычніцкая адміністрацыя будзе 3 студзеня. Па выніках гэтага паседжання стане зразумела, якімі гэтыя выбары будуць.

31.12.2017

Відэа

праваабарончыя сайты