Навіны

Пікет у падрымку актывіста АГП Мікалая Саляніка (многа фота)

У Гародні прайшоў пікет па збору подпісаў за вылучэнне актывіста Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка кандыдытам у дэпутаты Гродзенскага гарадскога савета.

Падчас пікету партыйныя актывісты дыскутавалі з мінакамі на актуальныя тэмы нашага штодзённага жыцця, запрашалі гарадзенцаў актыўней далучацца  да выбарчай кампаніі і сабралі некалькі дзесяткаў подпісаў. 

Як адзначыў Мікалай Салянік:

– Нашы грамадзяне ведаюць, якія у нас выбары. Так проста і кажуць – выбараў у нас няма. Але мы спрабуем  растлумачыць  людзям, што калі мы нічога ня будзем рабіць, то ніхто  за нас нічога не зробіць. Мы прапаноўваем альтэрнатыву дзеючай уладзе - незалежных дэмакратычных кандыдатаў. Дэпутаты павінны вырашаць шматлікія праблемы ў нашым грамадстве, а не быць прызначэнцамі ад улады і падпарадкоўвацца ёй. Таму і хочам, каб у нашых саветах і парламенце былі незалежныя кандыдаты. Толькі падчас выбараў нас не ганяе міліцыя і розныя там спецслужбы. Маем  легальны шанец выйсці да людзей, данесці сваю пазіцыю і падыскутаваць .

Сябры  партыі АГП вылучаюцца у саветы розных узроўняў ва усіх рэгіёнах краіны. Перыяд збору подпісаў працягнецца да 8 студзеня 2018 года.   

30.12.2017

Відэа

праваабарончыя сайты