Навіны

Гарадзенскія дэмактычныя партыі абмеркавалі стратэгіі і тактыку на мясцовыя выбары 2018 (фота)

У Гародні прайшоў арганізацыйны сход прадстаўнікоў дэмакратычных арганізацый, дзе абмеркоўвалась тактыка і стратэгія будучай выбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы 2018. Кіраўнікі  палітычных партый  узгаднілі паміж сабой па якіх гарадзенскіх выбарчых акругах  будуць выступаць іх кандыдаты. Як адзначыў сябра Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ігар Банцар:

– Самае галоўнае на дадзеным этапе, гэта пазбегнуць нездаровай  канкурэнцыі паміж прадстаўнікамі дэмакратычнай кааліцыі. Мы павінны размеркаваць выбарчыя акругі паміж нашымі кандыдатамі так, каб яны не перакрыжоўвалісь паміж сабой. Як гэта часта здаралась раней, па нейкай адной акрузе ідзе два дэмакратычных кандыдата , а па іншай няма ні воднага.

   У сваю чаргу старшыня партыі БНФ Вадзім Саранчукоў  зазначыў:  

– На самой справе перспектываў у гэтай выбарчай кампаніі няма. Гэта ўжо яскрава бачна па тым як фармавалісь выбарчые камісіі. Нашых вылучэнцаў у камісіі не ўключылі . Надзеі на тое, што гэтыя выбары будуць адкрытыя і празрыстыя на сёняшні дзень няма. Таму гэтую кампанію трэба выкарыстоўваць для легалізацыі свайго статусу. Максымальна эфектыўна правесці  інфармацыйную кампанію. Праз пікеты, улёткі, давесці сваю пазіцыю да людзей. 

   Падсумоўваючы сустрэчу прадстаўнікі гарадзенскіх дэмакратычных партый АГП, БНФ і Ініцыятывы па стварэнню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вызначылі сваіх кандыдатаў у 7 з 30 акругаў па выбарах ў Гродзенскі Гарадскі савет. Адпаведна  Аб’яднаная Грамадзянская Партыя выстаўляе 4 кандыдата, ад  партыі БНФ стартуе адзін і  ад БХД 2 кандыдата якія будуць змагацца за дэпутацкія мандаты ў Гарадзенскім Горсавете.

11.12.2017

Відэа

праваабарончыя сайты