Навіны

У Гародні Саюз Палякаў адзначыў дзень Польскай незалежнасці (шмат фота)

Непрызнаны афіцыйнымі ўладамі РБ Саюз Палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжэлікі Борыс урачыстым святочным канцэртам адзначыў 99-ю гадавіну незалежнасці польскай дзяржавы. У перапоўненай залі перад прысутнымі выступілі з віншавальнымі словамі Генеральны Консул Рэспублікі Польшча Яраслаў Ксёнжак і кіраўнік арганізацыі Анжэліка Борыс.Таксама перад прысутнымі выступілі  вучні польскай грамадскай школы, што працуе пры Саюзе Палякаў, а хоры “Glosz nad Niemna”і “Sursum Corde” выканалі цэлы шэраг найпапулярнейшых патрыятычных польскіх песень. Мастацкае аздабленьне залі было падрыхтавана Таварыствам польскіх мастакоў пры СПБ выставай прысвечанай маршалу Юзафу Пілсудскаму.  Пасля патрыатычна-культурнай праграмы прысутныя накіраваліся у Гарадзенскі катэдральны касцёл Францішка Ксаверыя, дзе адбыўся малебен  з нагоды дня незалежнасці Польскай дзяржавы.

Эдвард Дмухоўскі

13.11.2017

праваабарончыя сайты