Навіны

Выстава “Польская аперацыя” НКВД 1937-38 гадоў (шмат фота)

Выстава беластоцкага музея “Памяці Сібіру”, прысвечаная Польскай аперацыі НКВД, падчас якой на тэрыторыі СССР ахвярамі сталінскага тэрору сталі больш за 140 тысяч чалавек польскай нацыянальнасці, урачыста адчынілася ў Генеральным Консульстве Рэспублікі Польшча ў Гародні.

Выступаючы перад прысутнымі, Генеральны Консул Рэспублікі Польшча ў Гародні Яраслаў Ксёнжак адзначыў: “У межах так званай аперацыі польскай загінула шмат людзей. Не толькі палякаў, але людзей і іншых нацыянальнасцяў. Вельмі часта за палякаў вызначалі асобы, у якіх паводле карных ворганаў прозвішча гучала “па-польску”. Сёння мы успамінаем ахвяр таго злачынства не супраць кагосьці, але каб зразумела паказаць, што мяжа паміж дабром і злом  існавала і праходзіла паміж руляй пісталета і ахвярай”.

Мерапрыемства сабрала шматлікую грамаду актывістаў польскіх арганізацый з Гарадзеншчыны у тым ліку сябраў непрызнаванага ўладамі РБ Саюза Палякаў у Беларусі, а таксама ветэранаў з Таварыства жаўнераў Арміі Краёвай. Пад час урачыстасці  Генеральны Кансулят Рэспублікі Польшча ў Гародні адзначыў каштоўнымі падарункамі асобаў, якія цягам доўгіх гадоў апякуюцца польскімі месцамі памяці на Гарадзеншчыне. Сярод іх узнагароду атрымаў сябра Саюза Палякаў, актывіст беларускага адраджэнцкага руху з мястэчка Луна – Лявон Карповіч.

 

12.11.2017

праваабарончыя сайты