Навіны

Лістапад 2017

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2017

1 лістапада

У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

2 лістапада

Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

110 гадоў таму (1907) – У Гародні пачала працу першая тэлефонная станцыя.

20 гадоў таму (1997) – Сябры Лідзкай гарадзкой арганізацыі ТБМ ў гарадзкім парку ўсталявалі крыж на магіле ўдзельніка паўстаньня 1863 г. ксяндза Адама Фалькоўскага. Празь некалькі дзён крыж быў зьнесены ўладамі.

6 лістапада

155 гадоў таму (1862) – У фальв. Якушоўка (Сьвіслацкі р-н) памёр Віктар Каліноўскі, гісторык, архэограф, адзін зь ідэолагаў паўстаньня 1863 году. Пахаваны ў Сьвіслачы.

105 гадоў таму (1912) – На Наваградчыне нарадзіўся Віктар Войтанка (на эміграцыі Віктар Васілеўскі), дзеяч самакіраваньня, БКА, у 1943 працаваў лекарам у Слоніме, медык, праваслаўны сьвятар, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

8 лістапада

385 гадоў таму (1632) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Уладыслаў Ваза (кіраваў да 20.5.1648).

9 лістапада

200 галоў таму (1817) – Памёр Раймонд Корсак, паэт, удзельнік паўстаньня 1794. Нараджэнец в. Жукоўшчына (Дзятлаўскі р-н).

75 гадоў таму (1942) – Каля Барысава гестапаўцамі расстраляны Генрык Глябовіч, рэлігійны дзеяч, сьвятар, тэоляг. Пазней беатыфікаваны. Нараджэнец Гародні.

11 лістапада

80 гадоў таму (1937) – На Салавецкіх астравах НКВД расстраляны (ці 3.11.1937), Максім Бурсевіч, дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст Грамады. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н).

13 лістапада

125 гадоў таму (1892) – У в. Лаша (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Язэп Троська (сапр. Дудзюк, загінуў пасьля 1930 у савецкіх турмах), беларускі гісторык, краязнавец, педагог.

75 гадоў таму (1942) – Памёр Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзеяч, культороляг, гісторык, літаратуразнавец. Нараджэнец Гародні. Пахаваны ў Вільні на могілках Роса.

14 лістапада

125 гадоў таму (1892) – У в. Ярэмічы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Міхаіл Лойка, беларускі эканаміст, географ, матэматык.

15 лістапада

205 гадоў таму (1812) – Каля Ваўкавыску адбыўся бой паміж французкім і расейскім войскамі (доўжыўся два дні).

16 лістапада

Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

35 гадоў таму (1982) – Памёр Андрэй Макаёнак, драматург, народны пісьменьнік Беларусі. У 1945-46 жыў і працаваў у Гародні.

18 лістапада

80 гадоў таму (1937) – НКВД расстраляны Адам Бычкоўскі (нар. у 1889 у фальв. Талочкі на Сакольшчыне), беларускі грамадзка-культурны дзеяч. Адзін з заснаваньнікаў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі.

19 лістапада

90 гадоў таму (1927) – У в. Ваўчкі (Слонімскі р-н) нарадзіўся Міхась Ракевіч, удзельнік патрыятычнага падполля 1946-47 у Заходняй Беларусі, вязень савецкіх турмаў і канцлягероў.

20 лістапада

95 гадоў таму (1922) – У Клецку нарадзіўся Уладзімер Кісель, удзельнік падпольнай арганізацыі Саюз Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў і турмаў.

21 лістапада

80 гадоў таму (1937) – У Чабаксарах (Чувашская АССР) НКВД расстраляны Павал Каравайчык, беларускі культурны дзеяч, пісьменьнік. Нараджэнец мяст. Любча (Наваградзкі р-н).

 

02.11.2017

праваабарончыя сайты