Навіны

Кастрычнік 2017

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на кастрычнік 2017 году

3 кастрычніка

95 гадоў таму (1922) – У в. Рамашкевічы на Наваградчыне нарадзіўся Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Францыя).

4 кастрычніка

435 гадоў таму (1582) – У Рэчы Паспалітай прывілеем Стэфана Баторыя ўведзены грыгарыянскі каляндар, пасля 4-га наступіла 15 кастрычніка.

10 гадоў таму (2007) – Памёр Віктар Абухоўскі, беларускі археолаг. Нараджэнец в. Сялец (Смургонскі р-н). Пахаваны ў Менску.

5 кастрычніка

145 гадоў таму (1872) – У в. Малі (Астравецкі р-н) памёр Восіп Гашкевіч, дыплямат, мовазнавец, дасьледнік Японіі і Кітаю, натураліст. Пахаваны ў Вільні на Ефрасінеўскіх могілках.

125 гадоў таму (1892) – У в. Сухмяні (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Андрэй Якубецкі, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага паўстаньня, дзеяч культуры і асьветы. Лёс пасьля 1945-га невядомы.

7 кастрычніка

80 гадоў таму (1937) – Саветамі расстраляны Сямён Клінцэвіч (нар. у крас. 1899 у мяст. Трабы, Івейскі р-н), дзеяч заходнебеларускага руху, актывіст КПЗБ.

10 кастрычніка

150 гадоў таму (1867) – У Менску памёр Ігнат Легатовіч, беларускі і польскі паэт, педагог. Нараджэнец в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н).

85 гадоў таму (1932) – Нарадзілася Часлава Ашукоўская, удзельніца беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

13 кастрычніка

480 гадоў таму (1537) – Першая згадка пра Шчучын у адной з актавых кніг Метрыкі ВКЛ.

15 кастрычніка

585 гадоў таму (1432) – У Гародні выдадзены прывілей караля Ягайлы, які ўраўняў у правах праваслаўных князёў і баяраў з феадаламі-каталікамі.

200 гадоў таму (1817) – У Салюры (Швайцарыя) памёр Тадэвуш Касьцюшка, дзяржаўны і вайсковы дзеяч, кіраўнік паўстаньня 1794 году. У 1818 парэшткі былі перанесены ў Кракаў і зьмешчаны ў Вавельскім замку.

16 кастрычніка

70 гадоў таму (1947) – За выступ супраць “лысенкаўшчыны” і прапаганду “буржуазнай навукі” генетыкі з пасады прэзідэнта Акадэміі навук БССР звольнены Антон Жэбрак.

20 кастрычніка

205 гадоў таму (1812) – У час французка-расейскай вайны ў Слоніме адбыўся вялікі бой.

125 гадоў таму (1892) – У в. Клешнякі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Янка Тарасевіч, рэлігійны і грамадзкі дзеяч беларускага замежжа (Канада, Швайцарыя, ЗША), тэолаг.

75 гадоў таму (1942) – У в. Навумавічы (Гарадзенскі р-н) гітлераўцамі ў ліку іншых расстраляны Ян Каханоўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік гарадзенскай гімназіі, стваральнік гарадзенскага заапарку. Чалавек, які ахвяраваў сваім жыцьцём за іншага. Пахаваны на гарадзенскіх фарных могілках.

22 кастрычніка

60 гадоў таму (1957) – Памёр Аляксандар Савіч, беларускі гісторык, апалягет Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Нараджэнец в. Малая Лапеніца (Ваўкавыскі р-н).

23 кастрычніка

65 гадоў таму (1952) – У Плавушцы (Смаргонскі р-н) памёр Фэлікс Цікота (нар. у 1887 у Плавушцы), брат Андрэя Цікоты, актывіст беларускага руху. Пахаваны на могілках у Жодзішках.

25 кастрычніка

25 гадоў таму (1992) – У г. Сарны (Ровенская вобл., Украіна) памёр Васіль Струмень (сапр.Аляксандар Лебядзеў), беларуска-украінскі пісьменьнік. Пахаваны ў Сарнах. Жыў у Зачэпічах (Дзятлаўскі р-н).

29 кастрычніка

80 гадоў таму (1937) – У Менску у НКВД цягам ночы былі расстраляныя 22 беларускія і габрэйскія пісьменьнікі, шэраг навукоўцаў і грамадзкіх дзеячаў. Сярод забітых былі Хацкель Дунец,  нараджэнец Слоніму, Майсей Кульбак, нараджэнец Смургоняў.

30 кастрычніка

80 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД былі расстраляныя 32 чалавекі, сярод якіх Янка Нёманскі (сапр. Іван Пятровіч), беларускі пісьменьнік, эканаміст. Нараджэнец в. Шчорсы (Наваградзкі р-н).

31 кастрычніка

85 гадоў таму (1932) – Памёр Кіпрыян Кандратовіч (нар. у 1859), беларускі гэнерал, міністар БНР.  Пахаваны ў Пагародне (Вараноўскі р-н), пазьней перапахаваны ў Варанове каля праваслаўнай царквы.

80 гадоў таму (1937) – У Менску НКВД расстраляны Антон Баліцкі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Балічы (Гарадзенскі р-н).

25 гадоў таму (1992) – У Менску памёр Міхась Ткачоў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, археолаг, педагог. Пахаваны на Усходніх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

 

30.09.2017

праваабарончыя сайты