Навіны

Жнівень 2017

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на жнівень 2017

2 жніўня

15 гадоў таму (2002) – У мяст. Пагранічны (Бераставіцкі р-н) улады разбурылі будынак аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Спроба стварэньня такой царквы была задушана ў самым пачатку.

3 жніўня

170 гадоў таму (1847) – Памёр Марцін Цяплінскі (нар. у 1810-? у фальв. Крупава, Зэльвенскі р-н, паводле інш. зьвестак у Цяшэйкаве), паэт, фалькларыст, удзельнік паўстаньня 1830-31.

4 жніўня

100 гадоў таму (1917) – У Адэсе нарадзіўся Янка Брыль, беларускі народны пісьменьнік.

5 жніўня

625 гадоў таму (1392) – Падпісана Востраўскае пагадненьне паміж Ягайлам і Вітаўтам, паводле якога ўлада ў ВКЛ перадавалася Вітаўту.

155 гадоў таму (1862) – У Гародні нарадзіўся Мельхіёр Фардон, каталіцкі сьвятар, францішканін.

70 гадоў таму (1947) – У в. Шылавічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец, архівіст.

6 жніўня

525 гадоў таму (1492) – У Вільні вялікі князь ВКЛ Аляксандар выдаў прывілей, які меў характар феадальнай канстытуцыі і замацоўваў асновы дзяржаўна-грамадзкага ладу ў ВКЛ.

500 гадоў таму (1517) – Францішак Скарына ў Празе выдаў першую кніжку Бібліі – першую беларускую і ўсходнеславянскую кнігу.

390 гадоў таму (1627) – Нарадзіўся Аляксандар Палубінскі, ваенны дзеяч ВКЛ, слонімскі падкаморы, ваўкавыскі і слонімскі стараста.

7 жніўня

180 гадоў таму (1837) – У фальв. Карманішкі (цяпер Летува) нарадзіўся Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64.

8 жніўня

40 гадоў таму (1977) – У Парыжы памёр Леў Гарошка, асьветнік, уніяцкі рэлігійны дзеяч, гісторык, выдавец, пісьменьнік, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Францыя, Вялікабрытанія, Ватыкан). Пахаваны на могілках Сэн-Панкрас у Лёндане. Нараджэнец в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н).

11 жніўня

890 гадоў таму (1127) – Першая згадка пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Ляўрэнцеўскі летапіс).

12 жніўня

140 гадоў таму (1877) – У в. Сурынка (Слонімскі р-н) нарадзіўся Тодар Данілюк, беларускі рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін з ствараньнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, з 1950 жыў ў ЗША.

16 жніўня

25 гадоў таму (1992) – Памёр Станіслаў Сьвірка, беларуска-польскі літаратуразнавец, фальклярыст. Нараджэнец в. Нёман (Мастоўскі р-н).

17 жніўня

210 гадоў таму (1807) – У Гародні адбылося ўрачыстае асьвячэньне Сафійскага сабору (касьцёлу Фара Вітаўта, які пасьля пажару 1793 быў перабудаваны ў праваслаўны храм, а ў савецкі час зьнішчаны).

23 жніўня

170 гадоў таму (1847) – У Друзгеніках (цяпер Летува) памёр Ян Чачот, асьветнік, паэт, фальклярыст, філамат. Нараджэнец в. Малюшычы (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Ротніцы паблізу Друскенікаў.

25 жніўня

85 гадоў таму (1932) – У в. Крушыняны (Беласточчына) нарадзіўся Пятрусь Макаль, беларускі літаратар. Вучыўся і працаваў у Гародні.

26 жніўня

125 гадоў таму (1892) – У в. Калантаі (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Сямён Якубчык, беларускі гісторык, публіцыст.

27 жніўня

80 гадоў таму (1937) – У Менску расстраляны Аляксандар Каваленя, беларускі археолаг. Нараджэнец в. Кашанцы (Бераставіцкі р-н).

28 жніўня

245 гадоў таму (1772) – Нарадзіўся Францішак Сапега, генерал, удзельнік паўстаньня 1794 г, яго кіраўнік у Слонімскім і Ваўкавыскім паветах, трымаў у Дзярэчыне тэатар.

 

 

 

 

 

 

31.07.2017

праваабарончыя сайты