Навіны

Травень 2017

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на травень 2017

2 траўня

100 гадоў таму (1917) нарадзіўся Фелікс Шунейка, беларускі майстар мастацкага ткацтва. З 1949 г. жыў і працаваў у Гародні.

3 траўня

Сусветны дзень свабоды друку

295 гадоў таму (1722) – У Дзятлаве нарадзіўся Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.

5 траўня

115 гадоў таму (1902) – У в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА.

90 гадоў таму (1927) – У в. Збляны (Лідскі р-н) нарадзіўся Анатоль Кулеш, беларускі краязнавец, географ.

15 траўня

105 гадоў таму (1912) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Анатоль Іверс (сапр. Іван Міско), беларускі паэт.

18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

19 траўня

225 гадоў таму (1792) – Каля Міру адбылася бітва беларуска-літоўскіх харугваў з расейскімі захопнікамі.

20 траўня

110 гадоў таму (1907) – У в. Новая Каменка (Наваградзкі р-н) нарадзілася Ванда Банішэўская, сястра супольнасьці Сёстры ад Анёлаў, носьбітка стыгматаў, вязьня ГУЛАГу.

22 траўня

225 гадоў таму (1792) – Ашмяны атрымалі герб.

23 траўня

50 гадоў таму (1967) – У Чыкага (ЗША) памёр Мікола Дзямідаў, вайсковы, грамадзка-палітычны дзеяч. У 1943 акруговы школьны інспектар, арганізатар батальёну беларускай самааховы ў Лідзе.

24 траўня

Дзень славянскай пісьменнасьці.

640 гадоў таму (1377) – Памёр Вялікі князь ВКЛ Альгерд.

25 траўня

225 гадоў таму (1792) – Геранёны атрымалі герб.

100 гадоў таму (1917) – Памёр Максім Багдановіч, беларускі паэт, перакладнік, крытык. Пахаваны ў Ялце на старых гарадскіх могілках. У Гародню пераехаў з бацькамі ў год нараджэньня.

80 гадоў таму (1937) – У в. Янаўшчына (Зельвенскі р-н) нарадзіўся Сяргей Сідар, беларускі географ, педагог.

27 траўня

80 гадоў таму (1937) – У в. Мілявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Біч, беларускі гісторык.

30 траўня

155 гадоў таму (1862) – У Наваградку нарадзіўся Мікалай Лявонцьеў, вайсковец, падарожнік, дыплямат. Быў графам Абісінскай імперыі.

 

 

 

 

 

 

02.05.2017

праваабарончыя сайты