Навіны

У Гародні памёр Яўген Петрашэвіч

У Гародні пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр Яўген Петрашэвіч, беларускі грамадскі актывіст, самадзейны кампазітар, стваральнік і нязменны кіраўнік дзіцячага фальклорнага гурта "Дударыкі".

Яўген Петрашэвіч - нараджэнец вёскі Падбараны на Мастоўшчыне. Большая частка яго біяграфіі звязана з горадам над Нёманам. Гарадзенцам ён добра ведамы як культурніцкі дзеяч, руплівец беларускай справы.

Паводле папярэдніх звестак пахаванне Яўгена Петрашэвіча адбудзецца 14-га сакавіка ў аўторак.

11.03.2017

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты