Навіны

Круглы стол з дэмакратычнай супольнасцю ў Гарадзенскім выканкаме – што бы гэта азначала?

Актывісты Гарадзенскага дэмакратычнага руху атрымалі запрашэнне ад Гарадскога выканаўчага камітэта прыняць удзел ў круглым стале прысвечаным прэзідэнцкаму дэкрэту №3 “аб папярэджанні сацыяльнага утрыманства,” які павінен адбыцца 10 сакавіка. Ініцыятыва мясцовай уладнай вертыкалі выклікала здзіўленне і пэўны недавер сярод грамадскіх актывістаў.

Старшыня Гарадзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, каментуючы дадзеную сітуацыю адзначыў: “ На сёняшні дзень мы маем пэўны прэцэдэнт . Раней мясцовая вертыкаль не абмяркоўвала пытанні сацыяльна-эканамічнага і культурніцкага жыцця з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці. Таму гэта, па меншай меры, выклікае здзіўленне і шмат пытанняў. Сёння гэтую прапанову мы абмеркавалі з усімі тымі, каго ўлады шляхам тэлефанавання запрасілі на гэтую сустрэчу і выпрацавалі адзіную пазіцыю паводзінаў, а менавіта ўзгаднілі асноўныя патрабаванні да мясцовай вертыкалі, якія складаюцца з чатырох пунктаў: першае – адмяніць фактычную забарону мірных сходаў, мітынгаў і шэсцяў, уведзеную ў нашым горадзе з канца 90-ых гадоў. Права, гарантаванае грамадзянам Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, нахабным чынам парушаецца, кожная наша заяўка, на будзь якое  мерапрыемства, паводле мясцовай улады не адпавядае дзеючаму закнадаўству каля 17 год. Адсюль вынікаюць рэпрэсіі затрыманні, арышты і штрафы. Спыніць рэпрэсіі супраць іншадумцаў. Апошняя сітуацыя, калі людзі выйшлі 19 лютага супраць прэзідэнкага дэкрэта №3, на іх былі складзены пратаколы –  гэта зноў суды, зноў штрафы, Такія дзеянні недапушчальныя. Па-трэцяе, каб гарадскі Савет згодна прэзідэнцкаму дэкрэту №1, ад 17 студзеня 2017 года вызваліў гарадзенцаў ад грашовага збору паводле дэкрэта №3. І апошняе, з чым мы будзем выступаць, гэта каб гарадзенскія улады звярнуліся ў адміністрацыю прэзідэнта з ініцыятывай адмены антыканстытуцыйнага дакуманта прэзідэнцкага дэкрэта №3. Наша пазіцыя ўзгодненая і адзіная. Ці будзе гэта сапраўды круглы стол , ці будзе улічана пазіцыя прадстаўнікоў грамадскасці, заўтра пабачым”.

Сёння стала вядома, што дзянні прэзідэнцкага дэкрэта№3 прыпыненыя да канца бягучага года. Відавочна ўлады хочуць збіць хвалю пратэстаў супраць гэтага антыканстутыцыйнага дакуманта, якія праходзяць па усёй краіне. Якую тактыку абралі Гарадзенскія улады –  пакажа бліжэйшы час.

Эдвард Дмухоўскі

09.03.2017

Відэа

праваабарончыя сайты