Навіны

Сакавік 2017

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на сакавік 2017

2 сакавіка

455 гадоў таму (1562) – Нарадзіўся Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, заснаваньнік друкарні ў Ашмяне Мураванай.

3 сакавіка

250 гадоў таму (1767) – У Вільні памёр Ёган Глаўбіц, архітэктар, які працаваў у Беларусі. Стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока. Аўтар пабудовы Фарнага касьцёлу ў Лідзе (1765-70).

240 гадоў таму (1777) – У Ляйпцыгу памёр Юзаф Ябланоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат, ваявода наваградзкі ў 1755-73, аднавіў Наваградзкі замак.

4 сакавіка

205 гадоў таму (1812) – У Варшаве памёр Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, магнат, публіцыст, паэт, перакладнік. Меў сядзібу ў Шчорсах. Пахаваны ў варшаўскім касьцёле капуцынаў.

40 гадоў таму (1977) Памёр Эдуард Гойлік, беларуска-польскі кампазітар, музычны педагог, хормайстар. Нараджэнец в. Верабейкі (Сьвіслацкі р-н).

5 сакавіка

75 гадоў таму (1942) – Нарадзіўся Аляксандар Міхальчык (Бераставіцкі р-н), грамадзка-палітычны актывіст, пэўны час старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.

40 гадоў таму (1977) – У Нью-Джэрсі (ЗША) памёр Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША). Нараджэнец в. Вераскава (Наваградзкі р-н), працаваў у Вераскаве і Наваградку.

7 сакавіка

50 гадоў таму (1967) – У Сопаце (Польшча) памёр Караль Румель, першы алімпіец зь Беларусі (гульні 1912, Стакгольм), коньнік-спартовец. Нараджэнец Гародні.

8 сакавіка

25 гадоў таму (1992) – У Слоніме памёр Міхась Ракевіч, удзельнік патрыятычнага падполля 1946-47 у Заходняй Беларусі, вязень савецкіх турмаў і канцлягероў. Нараджэнец в. Ваўчкі (Слонімскі р-н). Пахаваны ў в. Клепачы (Слонімскі р-н).

10 сакавіка

75 гадоў таму (1942) – У Мсьціславе нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, гісторык, археолаг, педагог. Жыў і працаваў у Гародні.

12 сакавіка

295 гадоў таму (1722) – Нарадзіўся (каля Наваградку) Бенядыкт Дабшэвіч (пам. у 1799), тэолаг-езуіт, філосаф.

95 гадоў таму (1922) – Пры загадкавых абставінах памёр (паводле афіцыйнай версіі ад разрыву сэрца) Кузьма Цярэшчанка (нар. у кастр. 1888 у в. Замосьцішча, Рослаўскі пав., Смаленшчына), беларускі грамадска-палітычны дзеяч. У 1918-19 дзеіў у Гародні.

13 сакавіка

220 гадоў таму (1797) – Памёр Юзаф Пац (нар. у 1736), вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньня 1794. Валодаў маёнткам Ражанка (Шчучынскі р-н).

100 гадоў таму (1917) – У Пецярбургу загінуў Уладзімір Хлябцэвіч, удзельнік беларускага грамадзка-літаратурнага руху пач. 20 ст. Пахаваны ў Сызрані (Самарская вобл.). Нараджэнец мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н).

15 сакавіка

25 гадоў таму (1992) – Памёр Уладзімер Цьвірка (да 1945 г. Вадзім Сурко), дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Ангельшчына, Бельгія), журналіст. Пахаваны на мюнхенскіх могілках Вэстфрайдгоф. Нараджэнец в. Беражное (Карэліцкі р-н).

17 сакавіка

210 гадоў таму (1807) – Памёр Казімер Нарбут (нар. у в. Крупава, Лідзкі р-н, 3.1.1738 ці 19.4.1738), беларускі асьветнік, педагог, філосаф.

18 сакавіка

50 гадоў таму (1967) – Памёр Аляксандар Ільінскі, беларускі артыст тэатру. Нараджэнец Міру (Карэліцкі р-н).

19 сакавіка

85 гадоў таму (1932) – У Асташыне (Наваградзкі р-н) выбухнуў бунт сялян супраць падатковага і нацыянальнага прыгнёту польскіх уладаў. У выніку расправы на наступны дзень 7 чалавек у Наваградку былі павешаныя, яшчэ 46 засуджаныя да турэмнага зьняволеньня.

21 сакавіка

90 гадоў таму (1927) – Польскія ўлады забаранілі дзейнасьць Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Каля 400 кіраўнікоў і актывістаў Грамады былі рэпрасаваныя.

25 сакавіка

300 гадоў таму (1717) – У Дзятлаве нарадзіўся Альбрыхт Радзівіл (пам. пасьля 1790), дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

25 гадоў таму (1992) – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Пагоня”. 

26 сакавіка

85 гадоў таму (1932) – У Пінску памёр Зыгмунт Лазінскі, беларускі каталіцкі сьвятар. Пахаваны ў крыпце Пінскага катэдральнага касьцёлу. Нараджэнец в. Барацін (Карэліцкі р-н).

25 гадоў таму (1992) – Рашэньнем Сіноду Беларускага экзархата ўзноўлена Гарадзенска-Ваўкавыская праваслаўная епархія.

31 сакавіка

10 гадоў таму (2007) – У Вільні памёр Аляксей Анішчык, беларускі краязнавец, педагог, пісьменьнік. Пахаваны на віленскіх Сьвята-Эфрасінеўскіх могілках. Нараджэнец в. Мондзіна (Наваградзкі р-н).

 

 

 

 

 

 

28.02.2017

праваабарончыя сайты