20.05.2012 Пасля акцыі ў падтрымку Сяргея Каваленкі актывіст быў збіты і апынуўся ў бальніцы
У суботу ўвечары быў затрыманы актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Моўчан. У знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам актывіст ўзяў бел-чырвона-белы сьцяг. Ён разгарнуў яго каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ва Ўруччы і пачаў рухацца ў бок вуліцы Русіянава, ішоў моўчкі не выкрыкваў ніякіх лёзунгаў.
19.05.2012 Першыя паездкі
Кіраўнік Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на самым пачатку свайго трэцяга афіцыйнага тэрміну кіравання наведае Казахстан і Беларусь. Уладзімір Уладзіміравіч хоча выглядаць цалкам паслядоўным начальнікам сама вялікай па тэрыторыі краіны, і калі ўжо агучыў на сваёй інагурацыі, што прыярытэтамі ў знешняй палітыцы будуць менавіта краіны СНД, то так і робіць.
19.05.2012 Алесь Бяляцкі атрымаў узнагароду Дзярждэпу ЗША
Сёлетнюю ўзнагароду алесь Бяляцкі падзяліў з угандыйскай Кааліцыяй грамадзянскай супольнасьць ў пытаньні правоў чалавека і канстытуцыйнага закону. Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі атрымаў сёлетнюю ўзнагароду абаронцы правоў чалавека, якую штогод выдзяляе Дзярждэпартамэнт ЗША, паведамляе амэрыканскае замежнапалітычнае ведамства.
18.05.2012 Мікалай Статкевіч чарговы раз адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні
Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, засуджаны на 6 гадоў зняволення, даслаў з Магілёўскай турмы ліст. З ліста вынікае, што ціск на палітыка ўзмацняецца: «Сёння ад імя начальніка атрада аб’явілі вымову па штучна прыцягнутай нагодзе. Наколькі я разумею, з улікам шклоўскага вопыту, на гэтым справа не спыніцца…»
17.05.2012 Працягваецца акцыя ў падтрымку іркуцкіх беларусаў
Беларусы свету падтрымліваюць іркуцкіх беларусаў. Працягваецца акцыя, якую ініцыявала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” - паведаміла нашаму радыё кіраўнік арганізацыі Алена Макоўская. Акцыя распачалася пасля ператрусу на сядзібе Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага ды на кватэры яго кіраўніка Алега Рудакова, які правялі расійкія спецслужбы ў сярэдзіне красавіка.
17.05.2012 Набор у беларускамоўныя класы
Гарадзенская абласная арганізацыя Таварыства Беларускай мовы праводзіць штогадовую акцыю па прыцягненні першакласнікаў да беларускага навучання. Гарадзенскі аддзел адукацыі дае магчымасць сябрам арганізацыі сустракацца з бацькамі будучых першакласнікаў на бацькоўскіх сходах. Цяпер прызначана толькі дзве базавыя школы - №32 і №34, якія могуць навучаць па-беларуску. Кажа старшыня абласной арганізацыі Алесь Крой.
16.05.2012 Шаснаццаць год
Шаснаццаць гадоў прайшло з таго часу, калі група аднадумцаў сабралася, каб утварыць арганізацыю, якая будзе дбаць пра людзей якія падвяргаюцца палітычнаму пераследу або церпяць за свае погляды і перакананні. “Вясна-96”. Такую далі назву гэтай арганізацыі вясной 1996-га году. Яе старшынём стаў ужо вядомы і дагэтуль адраджэнец і патрыёт Алесь Бяляцкі.
16.05.2012 Гарадзенскі гарвыканкам ігнаруе закон
Гарадзенскі гарвыканкам працягвае ігнараваць і наўпрост парушаць Закон Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах”. Адмаўляючы грамадска-палітычным актывістам у правядзенні пікетаў ці мітынгаў, орган мясцовай выканаўчай улады дасылае афіцыйныя адказы са спазненнем, альбо ўвогуле іх не высылае.
15.05.2012 Прамова Прэзідэнта FIDH на парыжскім мітынгу ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Суэр Белхасэн у сваім выступе на ўрачыстым мітынгу 11 траўня ў Парыжы падкрэсліла, што сёння лёс віцэ-прэзідэнта FIDH і кіраўніка ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага шмат у чым залежыць ад міжнароднай грамадскасці, падтрымка якой павінна быць «безумоўнай, моцнай і, галоўнае, яднанай».
15.05.2012 15 траўня - міжнародны дзень сям'і
Міжнародны дзень сям’і заснаваны Генеральнай асамблеяй ААН у 1993 годзе (International Day of Families). Яго святкаванне прызначана на 15 траўня. Галоўным заданнем ёсць прыцягненне ўвагі да сямейных каштоўнасцяў, у якіх мусіць быць павага, дабро, разуменне і каханне.
















